У 2022/2023 навучальным годзе колькасць замежных студэнтаў у Польшчы павялічылася на 17,9%, паведамляе беларуская служба Польскага радыё са спасылкай на галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны.
У 2022/2023 навучальным годзе колькасць замежных студэнтаў у Польшчы павялічылася на 17,9 працэнта, то бок вырасла да 105,4 тыс., паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны.
Больш за ўсё замежнікаў прыбыло з краін Еўропы.Найбольшую групу з іх склалі ўкраінцы – 48,1 тыс., то бок 45,6 працэнта ад усіх замежных студэнтаў у Польшчы. Беларусы апынуліся на другім месцы – 12 тыс., то бок 11,4 працэнта ад усіх замежных студэнтаў. На трэцім месцы апынуліся грамадзяне Турцыі – 3,8 тыс., то бок 3,6 працэнта ад усіх замежных студэнтаў у Польшчы.